Лера СОМ
НА ГАРБАТУ

апавяданне


Впервые на наших страничках - творчество студентки Витебского педагогического института Леры Сом. Лера сочиняет песни, пишет стихи и прозу, в основном на белорусском языке. В этом номере предлагаем вам прочесть один из ее рассказов:




НА ГАРБАТУ

Я гляджу на яе нервовыя рукi i увесь баюся, каб яня не упусцiла кубак. Шкада будзе, калi разаб'е. Трэба было паставiць другiя. Я кiдаю у заварнiк добрую порцыю мяты - няхай хоць трошкi супакоiцца. Мне шкада яе. Яна сядзiць насупраць, студзiць гарачую гарбату i ужо недзе трэцi раз пытаецца у мяне:

- Ты разумееш, чаму я прыйшла?

- Я нарэшце чую пытанне.

- Здагадываюся.

Дзяучынка зараз заплача. Толькi гэтага не хапала. Знарок апракiдваю цукарнiцу. "Якая я няудалая!" Падзейнiчала - ужо меней шмыгае носам, i вочы трошкi паспакайнелi.

Яна не ведае, з чаго пачаць. Дзяучынка, нiчога новага ты мне не скажаш. Табе не варта было прыходзiць сюды. Мне менш за усе быу патрэбны твой прыход. Гэта адно з тых глупствау, якiя калi-некалi робяць нават самыя разумныя жанчыны. Не палохайся, я не буду карыстацца тваiм глупствам.

- Ты ведаеш, якiя ходзяць чуткi?

О, яня, нарэшце, пачынае!..

- Ты з Паулiкам... Увесь час разам у гэтай майстэрнi!..

Словы цяжка даюцца ёй. Да, дзяучо, i не толькi у майстэрнi. I выстауляемся, i у кавярнi сядзiм з тваiм законным мужам Паулiкам...

Калi мне пасля некалькiх год чакання далi майстэрню, я была лiтаральна на сёмым небе. Праз два днi даведался, што яе далi на дваiх. Пачуушы прозвiшча Паула, уздыхнула з палёгкай. Мы разам вучылiся, i я ведала, што з iм можна мець справу. Разам шукалi дошкi, фарбу, рэйкi на падрамнiкi..., нарэшце, зрабiлi улазiны, для яго i маiх блiзкiх сяброу. На гэтых улазiнах я i убачыла упершыню ягоную жонку, дзяучынку, якая зараз сядзiць насупраць.

- Ты ж нядауна была цяжарная... А пасля...

А пасля зробiла аборт. Вось як. Яшчэ i гэта. Не дай бог табе такога перажыць, дзяучо. Толькi на гэты раз Паулiк твой тут не пры чым. Гэта ужо справы, пра якiя нiкому ведаць не трэба. Адкуль ты усё ж такi ведаеш?

Яна зноуку збiраецца плакаць. Дурнiца, слёзы мяне толькi раззлуюць, магла б i здагадацца. Слёз ня трэба у такой сiтуацыi. Вытрымка, вытрымка i толькi вытрымка! Хаця... Ты ж другой пароды, i сiла твая менавiта у тваёй слабасцi.

Плача. Эх, дзяучо, каб не майстэрня, як бы я зараз выкiнула цябе адсюль!

Майстэрня. Магчымасць працаваць. Гэта адзiнае, што мне патрэбна. Дайце мне манчымасць спакойна працаваць, i я нiкому не буду замiнаць. Я нiкога не буду чапаць... Я не вiнаватая, што майстэрню далi мне i Паулу. I не мая вiна у тым, што мужыкi не могуць сябраваць i працаваць з жанчынай, не переспаушы з ею. Выключэннi ёсць, але дужа ужо нешматлiкiя. I Павел - не выключэнне. Але гэтага я табе не скажу. I не толькi таму, што сама хачу спакою. Ты не зразумееш i не даруеш яму гэтага. А ён кахае цебе, не гледзячы нi на што. Проста не здолеу ён падумаць як след пра цябе i дачку, проста не хапiла у яго розуму зразумець, што можна абыйцiся без гэтага, што "перамога" яго нада мной не дасць яму нiякай перавагi, нават наадварот...

"Перамога"... Да каб мне не патрэбен быу спакой у майстэрнi, увесь век бы ты чакау гэтай перамогi. Але калi я спачатку спрабавала супрацiуляцца, якiмi нацагнутымi сталi нашыя адносiны! Лаянка за лаянкай. Абраза за абразай. Няма чаго сказаць, творчая атмасфера! I я скарыдася. У час чарговай сваркi "не вытрымала", заплакала i дазволiла сябе "супешыць". Паскудна, але проста. Цiшынi i спакою можна дасягнуць i такiм чынам. Дарэчы, не самы горшы спосаб. Нiкому, акрамя самой сябе, не здраджваеш. Супакойся, дзяучынка!

- Iрачка, што ты, супакойся калi ласка! Гэта усё плёткi, чуеш мяне? Нашто мне твой Паулiк? Мы проста працуем разам, што зробiш? Трэба пагуляць у шчырасць. На яе павiнна падзейнiчаць.

- Iрачка, паслухай мяне! Паслухай! У мяне ёсць каханны. Разумееш?

Я доуга яшчэ расказваю ёй пра сваё неiснуючае каханне. Так, сапрауды, цапер яно не iснуе. Гэта мая дауняя, амаль забытая гiсторыя, як трэба для додзенага выпадку падфарбаваная i змененая.

Дзяучынка зыходзiць супакоеная. Мы з ёй ужо сяброукi, я атрымлiваю запрашэнне у госцi...

Мыю кубкi, прыбiраю стол. Стаулю на прайгравальнiк пластку "Акварыуму" i з асалодай смалю.



ДАЙТЕ МНЕ ГЛАЗ,

ДАЙТЕ МНЕ ХОЛСТ,

ДАЙТЕ МНЕ СТЕНУ,

В КОТОРУЮ МОЖНО ВБИТЬ ГВОЗДЬ!


Заутра пачну рабiць накiды для новай работы.





к о н е ц



главная страничка сайта / содержание "Идиота" №11 / авторы и их произведения